04:57 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Відавочцы знялі "гейзер" кіпеню, які біў у вокны дома ў Малінаўцы

Атрымаць кароткую спасылку
1910
© YouTube / Андрей Казека

З-за прарыву трубы ў сталічным мікрараёне Малінаўка велізарны струмень вады ўдарыў у жылы дом і выбіў акно. Глядзіце на відэа дзесяціметровы фантан кіпеню.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў двары дома №131 па вуліцы Ясеніна ў мікрараёне Малінаўка. Дзесяціметровы струмень кіпеню каля паўгадзіны біў ва ўсе вокны жыхароў дома. Кавалкі асфальту, якія вылецелі пад напорам вады, разбілі адно акно, некалькі шклопакетаў трэснулі. Усяго пацярпела шэсць кватэр.

На запісы відаць, як з дзіркі дыяметрам прыблізна 1,5 метра выбіваецца магутны струмень вады і б'е ва ўсе вокны на ўзроўні трэцяга і чацвёртага паверхаў. Вакол выбоіны раскіданыя кавалкі асфальту, некаторыя — даволі буйнога памеру. Паглядзець на "фантан" сабралася з дзясятак відавочцаў.

На месцы здарэння працавалі камунальнікі, тэрыторыя каля прарыву была абгароджана плотам. Мінскія цеплавыя сеткі абяцаюць кампенсаваць шкоду жыхарам, а вінаватыя будуць пакараныя.

Тыдзень таму падобны інцыдэнт адбыўся ў Гомелі. Там слуп вады падняўся вышэй 9-павярховага дома.

Тэги:
Малиновка, кипяток, прорыв трубы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы