11:10 16 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Відэа

Дар'я Домрачава правяла паказальную трэніроўку для беларускіх зорак

Атрымаць кароткую спасылку
2010
© Sputnik Артем Бордовский

Тытулаваная біятланістка Дар'я Домрачава правяла трэніроўку для каманды DreamTeam, якая рыхтуецца да Мінскага паўмарафона. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла зорная размінка.

Напярэдадні біятланістка Дар'я Домрачава, якая прыехала на час у Мінск пасля збору ў Оберхофе, правяла паказальную трэніроўку для беларускіх зорак шоў-бізнеса. Каманда DreamTeam рыхтуецца да мінскага паўмарафона, які пройдзе 10 верасня. Хоць біятлонныя трэніроўкі адрозніваюцца ад бегавых, Домрачава прапанавала ўніверсальны комплекс практыкаванняў для размінкі.

"Практыкаванні на каардынацыю, як, напрыклад, бег задам наперад, дапамагаюць канцэнтравацца. Я выкарыстоўваю яго ў тым ліку і падчас сваіх трэніровак: гэта дапамагае пры стральбе", — распавяла Дар'я Домрачава.

Пасля паўгадзіннай размінкі медыяперсоны Беларусі зрабілі сэлфі з біятланісткай.

Дар'я Домрачава — трохразовая алімпійская чэмпіёнка, двойчы пераможца чэмпіянатаў свету, уладальніца Кубка свету 2015 года. Домрачава замужам за нарвежскім біятланістам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам, у пары ёсць дачка.

Тэги:
Дарья Домрачева, Минский полумарофон, DreamTeam, Беларусь, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы