Вялікі трохдзённы байк-фестываль прайшоў 25-27 жніўня непадалёк ад вёскі Белагруда Лідскага раёна.
Традыцыйна, на фестываль з'ехаліся байкеры з краін бліжняга і дальняга замежжа ды аматары якаснай рок-музыкі.
Акрамя вялікага мотапараду і конкурсаў матацыклістаў гледачам быў прадстаўлены канцэрт з удзелам рок-гуртоў з Беларусі, Расіі і Украіны.
У ліку хэдлайнераў выступіў гурт "Крамбамбуля". На сцэну для выканання песні "Госці" выйшаў і Аляксандр Кулінковіч, які ў свой час браў удзел у праекце.
Дарэчы, песня "Госці" прагучала на фестывалі не аднойчы — яе таксама выканалі ў суправаджэнні Лідскага сімфанічнага аркестру.
Глядзіце на відэа, як выконвалі народную песню "Госці" "Крамбамбуля", Кулінковіч і Лідскі сімфанічны аркестр.
Лідскі байк фестываль традыцыйна лічыцца завяршэннем байкерскага сезону ў Беларусі. Год ад году фестываль расце і развіваецца. Так, летась, у фестывалі бралі ўдзел гурты "Бригадный подряд" і louna. Сёлета на фестывалі выступілі такія гурты, як "Крамбамбуля", "Дай дарогу!" і Brutto.