Відэа

"Крамбамбуля" ў Мінску: як прайшоў канцэрт у "Сябрах"

Падпісацца
"Піраты Камсамольскага возера" выйшлі на сцэну, як сапраўдныя флібусцьеры, сарваўшы апладысменты. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў выступ "Крамбамбулі" ў рэстаране "Сябры".

Упершыню з 2008 года Лявон Вольскі, Павел Трыпуць, Павел Аракелян, Павел Якубчык, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў — склад групы "Крамбабуля" — выйшлі на сцэну Мінска. Фанаты былі ў захапленні і за пару дзён раскупілі ўсе білеты — танцпол быў поўны людзей усіх узростаў.

Канцэрт Андрэя Сутугінаса Сімфонія Х у Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Канцэрт Андрэя Сутугінаса "Сімфонія Х" у Мінску

Лявон Вольскі запрасіў на сцэну ў "Сябрах" выступіць разам з гуртом "Крамбамбуля" Аляксандра Кулінковіча, які прымаў удзел у запісе першых кампазіцый гурта. Публіка ўспрыняла такі сюрпрыз на ўра.

Канцэртная праграма "Крамбамбулі" — "Піраты Камсамольскага возера" ўключала любімыя ўсімі песні: "Абсэнт", "Старыя хіпаны", "Турысты", "Каб мы калі каму чаго", "Чырвоны Штраль", "Безалкагольнае пiва" і іншыя.

Стужка навiн
0