06:38 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Відэа

Відэафакт: "Крумкачы" згулялі ў амерыканскі футбол

Атрымаць кароткую спасылку
8040
© Sputnik Арцём Бардоўскi

Футбольны клуб "Крумкачы" і каманда па амерыканскім футболе "Літвіны" правялі сумесную трэніроўку. Глядзіце на відэа, як гульцы спрабавалі сябе ў новых відах спорту.

Увечары 30 жніўня на поле САК "Алімпійскі" Футбольны клуб "Крумкачы" і каманда па амерыканскім футболе "Літвіны" правялі перад гледачамі забаўляльную сумесную трэніроўку.

Футбалісты каманды "Крумкачы" спрабавалі сілавыя прыёмы, штурхалі авальны мяч і спрабавалі злавіць доўгія закіды. "Літвіны" у сваю чаргу гулялі ў традыцыйны футбол і паралельна навучалі "Крумкачоў" амерыканскаму.

На паказальнай трэніроўцы зладзілі розыгрышы і для гледачоў, якія паспрабавалі свае сілы ў двух відах спорту.

Трэніроўка праходзіла пад выступ музычнага гурта Re1ikt, якая год таму запісала гімн для сталічнага футбольнага клуба.

На мінулым тыдні "Крумкачы" пачалі збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе, каб дайграць сезон у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. На дадзены момант клуб сабраў 13% ад патрэбнай сумы.

"Крумкачы" — адзіны цалкам прыватны клуб у чэмпіянаце Беларусі, быў заснаваны ў 2014 годзе, у першым годзе выступаў у вышэйшым дывізіёне заняў 11 месца.

По теме

Ганна Бонд навучыла футбалістаў вязаць рукавіцы
Тэги:
Re1ikt, американский футбол, футбол, Літвіны, "Litwins", ФК "Крумкачы", Беларусь, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы