04:46 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Відэа

Відэаэкскурсія па выставе "Кузьня беларускага духу"

Атрымаць кароткую спасылку
5340
© Sputnik Андросік Станіслаў / Арцём Бардоўскі

Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы зладзіў выставу з рэтраспектыўным поглядам на гісторыю Віленскай беларускай гімназіі. Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядаюць рарытэтныя фота, сшыткі і кнігі.

Упершыню ў Беларусі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з гісторыі беларускага школьніцтва са збораў Грамадскай арганізацыі "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча" ў Вільнюсе і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Рэтраспектыва дае магчымасць убачыць фотаздымкі са знакамітым амерыканскім вучоным беларускага паходжання Барысам Кітам у атачэнні вучняў Віленскай беларускай гімназіі.

Сярод экспанатаў зборнік народных песень, якія гімназістам падараваў сам Рыгор Шырма, пра што сведчыць мемарыяльны допіс на вокладцы.

Глядзіце экскурсію па "Кузьні беларускага духу", каб адчуць сябе вучнем Віленскай беларускай гімназіі і сучаснікам Янкі Купалы.

По теме

Вільня, якой не стаць Вільнюсам
Тэги:
"Беларускі музей імя Івана Луцкевіча", Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы