21:55 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Facebook / Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Літоўскія памежнікі знялі на відэа, як бабёр з Беларусі перасёк мяжу і прыйшоў у Літву.

Відэа на старонцы літоўскіх памежнікаў у Facebook ужо набрала звыш 1,7 тысячы праглядаў. Допіс актыўна і з гумарам каментуюць карыстальнікі. На каментары адказваюць памежнікі.

Людзі пішуць жарты, кшталту таго, што бабру лёгка хвастом замесці сляды. А нехта пытаецца, вяртаецца бабёр дамоў ці парушае. Літоўскіе памежнікі супакойваюць, што ўсё добра і дакументы ў бабра праверылі.

Адбываецца шмат выпадкаў, калі жывёлы перасякаюць літоўска-беларускую мяжу. Гэтым летам літоўскія памежнікі выявілі сляды мядзведзяў, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю.

Тэги:
бобер, Facebook, Літва, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы