18:12 22 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
© Sputnik / Александр Шурмелев

Стыльна, модна, патрыятычна – менавіта так будуць выглядаць беларускія атлеты, якія прадставяць краіну на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане ў будучым годзе. Глядзіце на відэа прэзентацыю параднай формы беларускай зборнай.

На гэтым тыдні, 17 кастрычніка, прэзідэнту Беларусі былі прадстаўлены дзве калекцыі параднай формы для беларускай дэлегацыі да Гульняў-2018. Абодва камплекты былі створаны з выкарыстаннем нацыянальных матываў. За аснову было вырашана ўзяць варыянт у стылі casual, які быў прапанаваны Людмілай Лабковой. У форме дамінуюць светла-шэрыя тоны, чырвоныя аксэсуары і дэталі, якія падкрэсліваюць элегантнасць.

Акрамя таго, у вопратцы выкарыстоўваюцца элементы беларускага арнаменту, у якім спалучаюцца сімвалы-абярэгі маці, перамогі і ўраджайнасці. Дызайнеры ўпэўненыя, што падобны арнамент выдзеліць беларускіх спартсменаў самабытнасцю і падкрэсліць нацыянальную прыналежнасць.

Камплект для мужчын уключае ў сябе штаны, пінжак, кашулю і майку. Для жанчын — жакет, штаны, спадніцу, блузку, майку або сукенку на выбар. Усе матэрыялы айчыннай вытворчасці.

Тэмы:
Алімпійскія гульні-2018 у Пхенчхане (18)
Тэги:
Спорт, Алімпійскія гульні-2018, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы