Відэа

Рэквіем па Леніну прадставілі ў Мінску

Падпісацца
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Ленін'17", прымеркаваная да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Глядзіце на відэа Sputnik, якім бачылі Леніна мастакі ў савецкай Беларусі.

Экспазіцыя выставы ўключае 12 жывапісных палотнаў, 7 скульптурных работ і 2 прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх і рускіх мастакоў, аб'яднаных тэмай Ленініяны.

У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года

"На выставе прадстаўлены вобраз ключавой постаці рэвалюцыйных падзей 100-гадовай даўніны — Уладзіміра Леніна. Яго вобраз распрацаваны значна лепш самой праблемы рэвалюцыі", — распавёў сакуратар праекта Дзмітрый Салодкі.

Некаторыя творы для ўзмацнення эфекту прысутнасці і адчування тэматыкі суправаджаюцца музыкай. Кожны наведвальнік можа прысесці насупраць карціны і праслухаць у слухаўках рэвалюцыйныя матывы.

Дзмітрый Салодкі адзначыў, што творы, прадстаўленыя ў рамках праекта, не маюць храналагічнай прывязкі і паслядоўнасці.

Паводле яго слоў, задачай куратараў было прапанаваць максімальна шырокае ўвасабленне вобразу Леніна ў мастацтве.

Чырвоны раяль, карціна без лініі гарызонту, што паказвае палец правадыра, і рэквіем па Леніну, чым яшчэ здзівіць выстава Ленініяны, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0