У Доме-музеі І з'езда РСДРП дэталёва ўзнавілі рэвалюцыйную атмасферу, якая панавала ў Мінску напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Асабістыя рэчы ўдзельнікаў падзей стогадовай даўнасці дапамагаюць аднавіць эпоху і адчуць, якія ідэі блукалі ў беларускай сталіцы ў рэвалюцыйную эпоху.
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў назваў вельмі сімвалічным той факт, што на беларускіх землях пачалі ствараць будучы Савецкі саюз, а затым падзеі ў Белавежскай пушчы падвялі рысу пад яго гісторыяй.
Урачыстую цырымонію адкрыцця наведала дэлегацыя Дома-музея першага з'езда Камуністычнай партыі Кітая. Госці з Паднябеснай не толькі азнаёміліся з выставай, але і падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з беларускімі калегамі.
"Для мяне цікава, у якіх умовах, і якой сітуацыі праходзіў першы з'езд РСДРП. Гэта важна для нас, так як паўплывала на першы з'езд КПК. Гэта дапамагае зразумець, як цесна звязаны нашы краіны", — адзначыў кіраўнік групы выканаўцаў праекта "Адкрыцця і прасоўвання месца заснавання КПК" Пань Мінь.
Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядае выставачны праект, прымеркаваны да 100-годдзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.