22:36 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Маўрэр: мы хочам выкарыстаць Беларусь як прыклад

Атрымаць кароткую спасылку
1710
© Sputnik/ Евгений Казарцев, Сергей Пушкин

Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэр Маўрэр высока адзначыў ролю Беларусі ў гуманітарным супрацоўніцтве. Глядзіце відэа з выступам кіраўніка МКЧК.

Прэзідэнт Чырвонага Крыжа ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Кіраўнік гуманітарнай арганізацыі сустрэўся з шэрагам беларускіх чыноўнікаў і кіраўніком дзяржавы, а пазней пагутарыў і з журналістамі.

"Нам здаецца, што Беларусь — прыклад таго, як міжнароднае гуманітарнае права інтэгравана і імплементавана ў краіну і грамадства. Мы хочам выкарыстаць гэты прыклад і распаўсюджваць гэты вопыт па ўсім свеце", — заявіў Маўрэр ў Мінску.

Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што ўплыў Беларусі ў СНД, ШАС і іншых структурах дапаможа ў працы Чырвонага Крыжа ў рэгіёне.

Высока ацаніў Маўрэр і развіццё гуманітарнага права з акадэмічнага пункту гледжання. Супрацоўніцтва і з універсітэтам МКЧК хацеў бы пашыраць.

"Хацелася б, каб больш беларусаў прыходзілі працаваць у МКЧК — нам трэба больш зацікаўленых людзей з ведамі і досведам", — дадаў ён.

Глядзіце відэа візіту прэзідэнта Чырвонага Крыжа ў Мінск на Sputnik.

Тэги:
Красный крест, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы