15:01 18 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Відэа

Алімпійская ёлка: дзеці беларускіх спартсменаў сустрэліся на свяце

Атрымаць кароткую спасылку
1420
© Sputnik

Для 300 дзяцей зладзілі вялікае навагодняе шоу: былі і спектакль, і карагод ля ёлкі. Але самае галоўнае - на свяце можна было пазнаёміцца з сапраўднымі зоркамі спорту Наталляй Цылінскай, Дзмітрыем Даўгаленкам і іншымі. Глядзіце на відэа Sputnik, як гэта было.

Навагодняе свята "Алімпійская ёлка" сабрала ў аўторак у выставачным комплексе "БелЭкспа" больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак. Зоркі беларускага спорту Іна Жукава, Дзмітрый Дашчынскі і многія іншыя прыйшлі сюды са сваімі дзецьмі. Гімнастка Ксенія Санковіч прывяла аднагадовую дачушку. На мерапрыемства прыйшлі і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Цэнтральнага раёна Мінска.

Дзеткі самых розных узростаў весяліліся каля вялікай зялёнай ёлкі ў кампаніі раставых лялек і мімаў. А пасля для іх быў падрыхтаваны навагодні мюзікл "Аднойчы ў Снежным Каралеўстве" ў выкананні акцёраў тэатра эстрады.

А яшчэ на "Алімпійскай елцы" запальвалі новых "зорачак": павіншавалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Алімпійскі агонь запальвае сэрцы", які праводзіў НАК сярод дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю. Першае месца ў намінацыі "Агонь надзеі" заняла Дзіяна Янчык з Гарадзішча, а ў намінацыі "Агонь натхнення" — Аляксандр Гарбачоў з Гомеля. Пакуль дзеці загадвалі свае жаданні, вядомыя спартсмены віншавалі краіну з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

По теме

Спартыўны Новы год: скачкі ў вышыню ў "Сталіцы" і забег па лесвіцы
Тэги:
елка, Новый год, дети, Спорт, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы