23:05 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Мінчанін зняў на відэа пралёт МКС на фоне Месяца

Атрымаць кароткую спасылку
3410
© YouTube / Vitaly Hatsuk

Мінчанін Віталь Хацук з дапамогай тэлескопа зняў, як адбываўся транзіт Міжнароднай касмічнай станцыі перад дыскам спадарожніка Зямлі. Глядзіце ўнікальныя кадры космасу.

Перамяшчэнне МКС на фоне Месяца аўтару відэа давялося ўбачыць 9 студзеня прыкладна ў 07:50 раніцы. На відэа можна разгледзець, як станцыя імкліва рухаецца па небе з захаду на ўсход. Калі не ведаць, што гэта, яе можна было б прыняць за яркую зорку. У 7:52 МКС "слізгала" па дыску Месяца і хутка знікла з вачэй.

Мінчанін Віталь Хацук захаваў пралёт МКС на відэа з дапамогай тэлескопа. Па словах аўтара, яго трэба глядзець у поўнаэкранным рэжыме FullHD, каб добра разгледзець тое, што адбываецца. Ён таксама адзначыў, што з-за турбулентнасці атмасферы візуальная траекторыя станцыі "малюе" крыху скрыўленую лінію.

8 лютага 2018 года ў 16:03 па мясцовым часе мінчане змогуць назіраць праход МКС па дыску Сонца.

Тэги:
космос, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы