12:55 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну

Атрымаць кароткую спасылку
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (9)
3430
© Sputnik/ Александр Шурмелев / Станислав Андросик

Вялікі мастак, выхадзец з Беларусі Хаім Суцін нарадзіўся 13 студзеня 1893 года. У дзень 125-годдзя майстра спецыяльна для Sputnik куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка распавёў пра творчы шлях жывапісца.

Адным з самых цікавых эпізодаў у гісторыі выяўленчага мастацтва стала Парыжская школа. Гэта ўнікальная мастацкая з'ява, якая ўтварылася на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, калі маладыя мастакі прыехалі ў Парыж з розных краін былі аб'яднаны адным жаданнем — распрацаваць новую візуальную мову і пакінуць свае імёны ў гісторыі мастацтва.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай
© Sputnik/ Станіслаў Андросік / Арцём Бардоўскі

"Сёння мы адзначаем дзень нараджэння выдатнага беларускага мастака Хаіма Суціна. Хоць адзначаць менавіта гэты дзень, як сапраўдны мастак, ён выбраў сам. Нарадзіўся ён у невялікім мястэчку Смілавічы ў 20 км ад Мінска ў досыць беднай сям'і. Бацькі нават не запомнілі дакладную дату яго нараджэння і ён сам абраў 13 студзеня, як свой дзень нараджэння", — сказаў Аляксандр Зіменка.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы, Хаім Суцін быў мастаком з няпростым лёсам, які на працягу свайго даволі кароткага жыцця і творчага шляху пастаянна сутыкаўся з перашкодамі. Гэта былі і рэлігійныя забароны ў пабожнай яўрэйскай сям'і і непрыманне маладога дзёрзкага мастака французскім істэблішментам.

"У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка знаходзяцца адзіныя творы Хаіма Суціна Беларусі. Адзін з іх гэта "Ева", якая з'яўляецца самым дарагім ацэненым творам выяўленчага мастацтва ў Беларусі. Гэта вельмі цікавы жаночы партрэт. Вядома, малюнак не можа перадаць усёй шматстатнасці колераў асабліва цікавы фон у гэтай працы", — адзначыў куратар калекцыі.

Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі Арт-Беларусь
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Арцем Бардоўскі

Аляксандр Зіменка асабліва падкрэсліў, што Суцін ніколі не пісаў прафесійных натуршчыц. Мастак да здабыцця сусветнай вядомасці жыў фактычна надгаладзь. Ён быў вымушаны перабівацца выпадковымі заробкамі і пісаў афіцыянтак, дам лёгкіх паводзінаў, увогуле ўсіх, хто згаджаўся пазіраваць.

"Калі вы паглядзіце на "Еву", то найперш можа стварыцца ўражанне, што гэта вельмі раззлаваная дзяўчына. Яна як бы незадаволеная і паўстае ў закрытай позе, але аўтар усё ж пастараўся перадаць характар у гэтай працы. Ён крыху рассунуў ёй бровы, злёгку прыадчыніў рот і напісаў рукі незачыненымі. І мы бачым ужо не абураную партрэтам даму, а бачым цікавую дзяўчыну, якая не можа дачакацца таго моманту, калі щбачыць, як яна атрымалася на працы вялікага майстра", — выказаў здагадку мастацтвазнаўца.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Арцём Бардоўскі

На жаль, да нас дайшло мала работ Хаіма Суціна вінаваты ў гэтым сталі і Другая Сусветная вайна, калі яго творы знішчаліся і імкненне аўтара да дасканаласці, калі ён выкупляў ўжо прададзеныя творы і стараўся іх удасканаліць або папросту знішчаў.

"На сённяшні дзень Хаім Суцін адзін з самых дарагіх мастакоў, якія ёсць на рынку выяўленчага мастацтва. Мы ганарымся, што яго карані знаходзяцца тут у Беларусі", — рэзюмаваў Аляксандр Зіменка.

Глядзіце на відэа Sputnik як выглядае самая дарагая ў Беларусі карціна.

Тэмы:
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (9)

По теме

Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Тэги:
Парижская школа живописи, Парижская школа, живопись, Аляксандр Зіменка, Хаім Суцін, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы