18:01 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
© Sputnik / Александр Шурмелев

Зноў на Вадохрышча вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў акунуўся ў палонку, на гэты раз на возеры Вяча.

У гэтым годзе ў свята Вадохрышча тыя, хто жадае ачысціцца духоўна і фізічна, а таксама аматары акунацца ў ледзяную ваду могуць гэта зрабіць у арганізаваных месцах у Мінску і яго ваколіцах. У гэтым годзе Sputnik адправіўся разам з вядучым радыё Sputnik Беларусь Аляксандрам Крывашэевым на возера Вяча, дзе на выратавальнай станцыі ёсць палонка ў традыцыйнай форме праваслаўнага крыжа.

Асвяціў Іардань на Вячы іерэй, настаяцель прыхода храма Святога прарока Іллі ў вёсцы Касынь Мінскага раёна, айцец Аляксей.  Падчас асвячэння на возеры таксама прысутнічалі нешматлікія журналісты і супрацоўнікі выратавальнай станцыі. Але ўжо літаральна праз паўгадзіны пасля завяршэння службы, на возеры з'явіліся першыя аматары зімовых купанняў.

Як праходзіла асвячэнне, глядзіце ў відэа Sputnik Беларусь.

По теме

Маразы на Вадохрышча: у Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я
Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча: у храмах з’явілася Вялікая агіясма
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча
Тэги:
Вадохрышча, Аляксандр Крывашэеў, Мінскі раён, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы