Відэа

Фільм Алега Лукашэвіча пра сучаснае мастацтва пакажуць на беларускім ТБ

Падпісацца
Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшла прэзентацыя тэлецыкла "Сучаснае мастацтва Беларусі" у Нацыянальным мастацкім музеі.

Праект "Сучаснае мастацтва Беларусі" — гэта фільм з дзесяці частак, якія распавядаюць пра выдатных айчынных мастакоў XXI стагоддзя. У рамках тэлецыкла гледачы пазнаёмяцца са стылем віцебскага мастака Алега Крошкіна, мастачкі з Гродна Валянціны Шобы, мастака з Мінска Сяргея Рымашэўскага.

Ёсць у фільме і ўнікальныя кадры. Напрыклад, інтэрв'ю з народным мастаком Беларусі Анатолем Бараноўскім і заслужаным дзеячам мастацтваў Уладзімірам Кожухам, якіх не стала ў 2017 годзе.

Нацыянальны мастацкі музей абвясціў аб запуску YouTube канала і выклаў іміджавы ролік - Sputnik Беларусь
Відэа
Мастацкі музей паказаў, як праходзіць жыццё без наведвальнікаў

"Калі мы пачалі працаваць над гэтай тэмай, то здзівіліся, што да нас практычна ніхто не рабіў добрых фільмаў пра сучасных беларускіх мастакоў. Напрыклад, няма праектаў пра Шчамялёва, у якіх было б прадстаўлена інтэрв'ю з ім. Ёсць праекты пра некаторых мастакоў, але ў нас іх цэлая плеяда», — адзначыў аўтар і рэжысёр Алег Лукашэвіч.

Праца над праектам пачалася ў жніўні 2016 года і вялася каля года.

 "Мы хацелі пагрузіць гледачоў у асабістую прастору кожнага мастака. Менавіта таму наўмысна выключылі закадравы тэкст: атрымліваецца, што кожны герой прадстаўляе сябе сам. У выніку глядач можа ўбачыць кожнага творцу як асобу і пагрузіцца ў яго светапогляд", — растлумачыў другі рэжысёр Аляксандр Аляксееў, які займаўся і графічным афармленнем тэлевізійнага цыклу.

Прэм'ера праекта запланаваная на 24 студзеня. Першая серыя, прысвечаная Валерыю Шкаруба, будзе паказаная на тэлеканале "Беларусь 3" у 19:00.

Стужка навiн
0