https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20180207/1033481647/dnyom-i-nochchu-yak-zbirayuc-chygunachnyya-pralyoty-krymskaga-masta.html
Днём і ноччу: як збіраюць чыгуначныя пралёты Крымскага маста
Будаўнікі пачалі будаванне чыгуначных пралётаў маста праз Керчанскі праліў на ўчастку паміж востравам Тузла і фарватэрам Керч-Енікальскага канала. Глядзіце на відэа, як праходзіць будаўніцтва.
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=41228699&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT0M57S
2018-02-07T11:24Z
Будаўнікі пачалі будаванне чыгуначных пралётаў маста праз Керчанскі праліў на ўчастку паміж востравам Тузла і фарватэрам Керч-Енікальскага канала. Глядзіце на відэа, як праходзіць будаўніцтва.
Канструкцыі спачатку збіраюць на востраве Тузла і перамяшчаюць дамкратамі на гатовыя апоры. Усяго будзе сабрана і зманціравана 30 пралётаў. Такім жа спосабам раней збіралася палатно аўтадарожнай часткі, перадае інфацэнтр "Крымскі мост".
"Паралельна над морам працягваюцца дзве галіны чыгуначных пралётаў. Адна — для руху цягнікоў у бок Крыма, другая — для сустрэчнага кірунку, у бок Тамані", — распавёў гендырэктар па вытворчасці ўчастка Дзмітрый Петухоў.
Агульная вага чыгуначнага пралёта — 580 тон, ён складаецца з больш чым 40 элементаў. Усяго над Керчанскім пралівам будзе пракладзена больш за шэсць кіламетраў металаканструкцый чыгуначнай часткі.
Разам з мастом вядуцца работы па развіцці чыгуначнай інфраструктуры на беразе — пракладваюцца рэйкі да маста з двух бакоў.
Крымскі мост стане самым працяглым на тэрыторыі Расіі — яго даўжыня складзе 19 кіламетраў. Запуск аўтамабільнага руху па мосце намечаны на канец 2018 года.