21:43 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
© Sputnik Инна Гришук / Сергей Пушкин

Копію станка, на якім Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую Біблію, зрабілі школьнікі з Шчучынскай гімназіі. Як ён працуе, паказалі на выніковай калегіі ўпраўлення адукацыі, якая адбылася ў Гродне.

Экспанат выраблены да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Каб прывезці друкаваны станок у Гродна, яго прыйшлося разабраць, а затым зноў сабраць.

Друкаваны станок выраблены ў натуральную велічыню з дрэва. Аднаўлялі яго па старадаўніх чарцяжах, малюнках і апісаннях. Аўтарам ідэі і куратарам праекту стаў шчучынскі святар айцец Сергій Сямашка. Дапамогу аказвалі мясцовыя майстры.

Копий такого станка в Беларуси всего три, один из них хранится в Национальной библиотеке
© Sputnik Инна Гришук
Копій такога станка ў Беларусі - усяго тры, адзін з іх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

Гімназісты з лёгкасцю асвоілі працэс старадаўняга кнігадрукавання. Спрытна наносяць фарбу на аснову-адбітак, заціскаюць паперу пад прэс. Праўда, удакладняюць, што ў якасці фарбы выкарыстоўваюць не сумесь сажы, лаку і яечнага бялку, як у даўніну, а друкарскую фарбу або гуаш.

"Каб вырабіць адну старонку спатрэбіцца не менш за дзесяць хвілін. Разумеем, колькі сіл давялося прыкласці, каб надрукаваць першую Біблію", — дзеляцца назіраннямі школьнікі.

В печати, правда, используется современная краска, а не смесь копоти, лака и яичного белка
© Sputnik Инна Гришук
У друку, праўда, выкарыстоўваецца сучасная фарба, а не сумесь сажы, лаку і яечнага бялку

Яны ўжо ведаюць: каб атрымаць выразны адбітак старонкі, трэба выкарыстоўваць друкарскую або штэмпельную фарбу. Копія друкарскага станка захоўваецца ў музеі гімназіі. Падобных экспанатаў у Беларусі ўсяго некалькі. Адзін з іх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, яшчэ адзін — у прыватным музеі ў Мінскай вобласці.

По теме

Галаграму "Бібліі" Скарыны прадставяць у Нацыянальнай бібліятэцы
Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны
Беларусь падарыла Ватыкану факсімільнае выданне кніг Скарыны
Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны
Тэги:
друкарскі станок, Францыск Скарына, Шчучын, Гродненская вобласць, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Жыццё пад санкцыямі: што будзе з беларускай эканомікай?
    Последнее обновление: 16:15 18.06.2021
    16:15 18.06.2021

    Жыццё пад санкцыямі: што будзе з беларускай эканомікай?

    У пятніцу, 18 чэрвеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся круглы стол на тэму: "Новыя санкцыі супраць Беларусі: прагнозныя страты і шляхі выхаду з эканамічнага крызісу".

    14
  • Прэс-канферэнцыя Макея і Лаўрова
    Последнее обновление: 15:15 18.06.2021
    15:15 18.06.2021

    Сустрэча Макея і Лаўрова ў Маскве - відэа

    Сёння ў расійскай сталіцы праходзяць перамовы кіраўнікоў МЗС Расіі і Беларусі Сяргея Лаўрова і Уладзіміра Макея. Відэа перамоў глядзіце на Sputnik.

    20
  • Карону пакуль не надзяваў: Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю
    Последнее обновление: 17:55 17.06.2021
    17:55 17.06.2021

    "Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

    Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?

    21
  • Кітаянка адпусціла самыя доўгія ў свеце вейкі - відэа
    Последнее обновление: 16:55 17.06.2021
    16:55 17.06.2021

    Кітаянка адпусціла самыя доўгія ў свеце вейкі - відэа

    Жыхарка Кітая ўстанавіла новы сусветны рэкорд - даўжыня яе веек складае 20 сантыметраў. Афіцыйны YouTube-канал Кнігі рэкордаў Гінеса апублікаваў інтэрв'ю з ўладальніцай незвычайных веек.

    5

Галоўныя тэмы