20:27 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34

Новы тып каціных хатак прыдумала кампанія Cat Thing, якая базуецца ў Тайвані. Глядзіце на відэа, як выглядае жыллё для хатніх гадаванцаў.

Модульная тэхналогія набірае папулярнасць у многіх сферах — аўтамабілебудаванні, вытворчасці смартфонаў і іншых. Ідэю падхапілі тайванцы і зрабілі модульныя домікі для катоў па прынцыпе арыгамі.

Домікі зробленыя з шчыльнага кардона, пастаўляюцца ў складзеным выглядзе, як кардонныя скрынкі. Некалькі хатак можна злучыць у адну і зрабіць шматпавярховае жыллё.

У такіх злучаных хатках можа пражываць і не адзін кот, а дызайн "будынкаў" упішацца ў любы інтэр'ер. Пры жаданні планіроўку можна пашырыць або перайначыць, дадаўшы яшчэ модуляў.

Стваральнікі запэўніваюць, што кардон, з якога зроблены домікі, не шкодзіць здароўю гадаванцаў.

Тэги:
Жывёлы, Тайвань

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы