23:57 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Алеся Шаршнёва / Сяргей Пушкiн

Сёння мастацкаму кіраўніку Купалаўскага тэатра спаўняецца 61 год.

Другі тата, настаўнік, які наўмысна не вучыць і дабро з кулакамі — так па-рознаму адклікаюцца вучні, калегі і сябры пра імянінніка.

Адны кажуць, што ўсіх акцёраў ён трымае сваёй моцнай рукой і ўпэўненыя, што менавіта таму здолеў дамагчыся ўсяго, што сёння мае, а іншыя сцвярджаюць, што ў працы ён дзіўна мяккі і тонкі чалавек.

"Ён — сапраўдны гаспадар, заўсёды з захапленнем расказвае як штосьці саджае, будуе лазню. І гэта не абмяжоўваецца асабістым жыццём. Ніводная драпінка ў тэатры не абыходзіцца без яго ўвагі", — распавяла вучаніца Мікалая Мікалаевіча, рэжысёр Алена Ганум.

"У працы ён вельмі інтэлігенты і эрудзіраваны, хутка захапляецца новымі ідэямі і падтрымлівае самыя цікавыя", — дадаў калега і сябар, расійскі рэжысёр Андрэй Прыкатэнка.

Знакаміты рэжысёр нарадзіўся ў горадзе Ізюм на Украіне, скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў і паспеў папрацаваць на беларускім тэлебачанні. У 1985 годзе прыйшоў у Купалаўскі тэатр і застаўся тут.

У яго кар'еры быў яшчэ адзін знакавы перыяд, які доўжыўся амаль 10 гадоў — Вялікі драматычны тэатр імя Таўстаногава. У 2009 Пінігін зноў вярнуўся да купалаўцаў і сёння працягвае працаваць на галоўнай тэатральнай пляцоўцы краіны. У ліку яго прац "Тутэйшыя" Купалы, "Гаральд ды Мод" Хігінса, "Рэвізор" Гогаля і многія іншыя пастаноўкі.

Якім бачаць сябры і калегі знакамітага беларускага рэжысёра, глядзіце на відэа Sputnik.

По теме

Пінігін: нацыі ў нас пакуль яшчэ няма, а нацыянальнаму тэатру хутка сто год
"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля
Смерць хамячка або бутэлька рому: а што вам перашкаджае быць талерантнымі?
Тэги:
дзень нараджэння, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Андрэй Прыкатэнка, Алена Ганум, Мікалай Пінігін, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Гатуем з шэфам: мус з маскарпонэ і клубніцамі - просты і смачны дэсерт
    Последнее обновление: 10:52 25.08.2019
    10:52 25.08.2019

    Гатуем з шэфам: мус з маскарпонэ і клубніцамі - просты і смачны дэсерт

    Дэсерт з маскарпонэ і клубніцамі нікога не пакіне абыякавым і стане адным з любімых ласункаў усіх ласуноў. Як прыгатаваць гэтую простую і смачную страва, глядзіце на відэа Sputnik.

    3
  • Штогадовы фестываль Тбілісоба праходзіць у Мінску
    Последнее обновление: 08:58 25.08.2019
    08:58 25.08.2019

    Штогадовы фестываль "Тбілісоба" праходзіць у Мінску

    У гэтым годзе фестываль праходзіць пад слоганам "Свята з грузінска-беларускім характарам" і прысвечаны дружбе дзвюх краін. Як беларусы далучаюцца да грузінскай культуры, глядзіце на відэа Sputnik.

    3
  • Як прыгатаваць легендарны дэсерт Паўлава
    Последнее обновление: 17:58 24.08.2019
    17:58 24.08.2019

    Як прыгатаваць легендарны дэсерт "Паўлава"

    "Паўлава" - легендарны дэсерт новазеландскай кухні на аснове безэ, які назвалі ў гонар танцоркі. Лічыцца, што торт-безэ, начынены садавінай, з'явіўся ў выніку захаплення белай пачкам рускай балерыны. Як яго рыхтаваць, глядзіце на відэа Sputnik.

    6
  • Відэафакт: Грузінскі дом урачыста адкрылі ў Мінску
    Последнее обновление: 15:35 24.08.2019
    15:35 24.08.2019

    Відэафакт: "Грузінскі дом" урачыста адкрылі ў Мінску

    "Грузінскі дом" стане новай платформай для развіцця гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Грузіяй. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, глядзіце на відэа Sputnik.

    6

Галоўныя тэмы