04:58 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
© Sputnik / Сергей Пушкин

Фанаты піцерскага клуба "Зяніт" на матчы супраць "Дынама-Мінск" былі ледзь ці не самымі актыўнымі заўзятарамі. Глядзіце на відэа, як паводзілі сябе тыфозі.

Матч футбольных клубаў "Дынама-Мінск" і "Зяніт" (Санкт-Пецярбург) прайшоў напярэдадні ў Мінску і завяршыўся перамогай мінчан (4:0). Сталічны стадыён "Дынама" ўпершыню пасля рэканструкцыі прымаў матч такога ўзроўню.

Фанаты піцерскага клуба, нягледзячы на тое, што былі ў меншасці — каля 2,5 тысяч чалавек — вельмі актыўнічалі як да матчу, так і падчас яго. Да самой гульні частка заўзятараў прайшла арганізаванай калонай да стадыёна ў суправаджэнні міліцыі. Фанаты піцерцаў, якія з усіх бакоў рухаліся да арэны, не ўтрымаліся і запалілі фаер, аднак іх перформанс доўжыўся лічаныя секунды, і шлях да стадыёна завяршыўся без эксцэсаў.

На самім стадыёне заўзятары "Зяніта" актыўна падтрымлівалі сваю каманду, нават перакрыкваючы фанатаў "Дынама", якіх было значна больш. Загадзя падрыхтаваныя крычалкі і нават песні вылучалі расійскіх заўзятараў на трыбунах. Аднак незадаволеныя гульнёй піцерцаў фанаты ўсё ж запалілі фаеры пасля прыкра прапушчаных мячоў.

Паводле інфармацыі ГУУС, падчас матчу ўсё ж былі затрыманыя 16 заўзятараў, 14 з іх — грамадзяне Расіі. Аднак пасля складання адміністрацыйных пратаколаў усе былі адпушчаныя.

Тэги:
заўзятары, стадыён "Дынама", ФК "Зяніт", ФК Дынама (Мінск), Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы