https://bel.sputnik.by/20180829/belorusskij-bukvar-ales-susha-1037358636.html
Алесь Суша: саму назву "Буквар" прыдумалі беларусы
Алесь Суша: саму назву "Буквар" прыдумалі беларусы
Sputnik Беларусь
Глядзіце на відэа Sputnik, як адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання 400-гадовага буквара. 29.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-29T15:54+0300
2018-08-29T15:54+0300
2018-08-29T16:02+0300
у беларусі
відэа
культура
беларусь
мінск
алесь суша
нацыянальная бібліятэка беларусі
буквар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103736/00/1037360085_3:0:1276:720_1920x0_80_0_0_c2095798eb05a32a9c0bdedbdfefc612.jpg
Першы беларускі "Буквар" быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Зараз існуе два вядомыя экзэмпляры 400-гадовага выдання, але ніводнага з іх няма ў Беларусі.Адзін з "Буквароў" знаходзіцца зараз ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі ў пачатку XVII стагоддзя быў вывезены брытанскім калекцыянерам у Лондан. На сённяшні дзень гэты асобнік "Буквара" захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі.Беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша ўпершыню змог ўбачыць старажытны "Буквар" на ўласныя вочы ў 2015 годзе – менавіта ў гэты момант нарадзілася ідэя зрабіць факсімільнае выданне.Па яго словах, гэта вельмі значная падзея, пакольку дагэтуль "Буквар" у Беларусі фактычна ніхто не бачыў, а зараз, паколькі праект стварэння факсімільнага выдання быў цалкам гуманітарным, яно будзе распаўсюджана па беларускіх бібліятэках, навучальных установах, а таксама – па галоўных бібліятэках замежных краін.Як выглядаў першы беларускі "Буквар", глядзіце на відэа.
https://bel.sputnik.by/20180828/kopiyu-400-gadovaga-bukvara-pradstavili-nacyyanalnaj-bibliyatehcy-1037347345.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Факсимильную копию 400-летнего Букваря представили в Нацбиблиотеке
Sputnik Беларусь
Цифровое издание редкой книги появилось в главной белорусской библиотеке в марте текущего года, а теперь ее можно и подержать в руках.
2018-08-29T15:54+0300
true
PT1M19S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103736/00/1037360085_67:0:1212:720_1920x0_80_0_0_c7bc3f3fa442653339c3db13cc0be9a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, беларусь, мінск, алесь суша, нацыянальная бібліятэка беларусі, буквар
у беларусі, культура, беларусь, мінск, алесь суша, нацыянальная бібліятэка беларусі, буквар
Алесь Суша: саму назву "Буквар" прыдумалі беларусы
15:54 29.08.2018 (абноўлена: 16:02 29.08.2018) Глядзіце на відэа Sputnik, як адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання 400-гадовага буквара.
Першы беларускі "Буквар" быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Зараз існуе два вядомыя экзэмпляры 400-гадовага выдання, але ніводнага з іх няма ў Беларусі.
Адзін з "Буквароў" знаходзіцца зараз ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі ў пачатку XVII стагоддзя быў вывезены брытанскім калекцыянерам у Лондан. На сённяшні дзень гэты асобнік "Буквара" захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі.
Беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша ўпершыню змог ўбачыць старажытны "Буквар" на ўласныя вочы ў 2015 годзе – менавіта ў гэты момант нарадзілася ідэя зрабіць факсімільнае выданне.
Па яго словах, гэта вельмі значная падзея, пакольку дагэтуль "Буквар" у Беларусі фактычна ніхто не бачыў, а зараз, паколькі праект стварэння факсімільнага выдання быў цалкам гуманітарным, яно будзе распаўсюджана па беларускіх бібліятэках, навучальных установах, а таксама – па галоўных бібліятэках замежных краін.
Як выглядаў першы беларускі "Буквар", глядзіце на відэа.