Відэа

Калекцыя манет і скарбаў: у Мінску з'явіўся яшчэ адзін музей

Падпісацца
Сярод знаходак археолагаў фібулы з гісторыяй у 2 тысячы гадоў і ўнікальная падвеска з першымі святымі. Гістфак адкрыў свой музей для экскурсій. Глядзіце ў эксклюзіўным рэпартажы Sputnik, як выглядае калекцыя артэфактаў.
Музей гістарычнага факультэта хутка адсвяткуе свой стогадовы юбілей. У яго калекцыі знаходзяцца артэфакты, сабраныя навукоўцамі БДУ ў шматлікіх экспедыцыях па краіне. Раней калекцыю маглі ўбачыць толькі студэнты і аспіранты галоўнага гістфаку краіны.
"Экспазіцыя складаецца з трох частак: этнаграфічнай, археалагічнай і нумізматычнай", — распавёў загадчык музея Віталь Сідаровіч.
Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў заўсёды выклікае нумізматычная калекцыя, якую на працягу многіх гадоў збіраў вядомы беларускі гісторык Валянцін Рабцэвіч.
Тут у адным кабінеце на гістфаку можна прасачыць ўсю гісторыю грошай Беларусі, пачынаючы ад рымскіх манет і заканчваючы самай буйной у гісторыі краіны банкнотай наміналам у 5 мільёнаў рублёў. Самыя ўважлівыя даведаюцца, адкуль у беларускай мове ўзялося слова — "грошы".
"Унікальным экспанатам з'яўляецца бронзавая падвеска з першымі ўсходнеславянскімі святымі Барысам і Глебам. Падобных знаходак няма ні ў Расіі, ні ва Украіне", — адзначыў Віталь Сідаровіч.
Цікава, што рэдкі артэфакт XI-XII стагоддзяў археолагі знайшлі на малой радзіме беларускага прэзідэнта ў невялікім мястэчку Копысь.
У бліжэйшы час музей расчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў гісторыі. Праўда, патрапіць у яго можна будзе толькі разам з арганізаванай экскурсіяй. Якія яшчэ дзіўныя экспанаты ёсць на гістарычным факультэце БДУ, глядзіце ў сюжэце Sputnik.
Стужка навiн
0