Відэа

БАТЭ апублікаваў відэаролік у памяць аб Капскім

Падпісацца
У відэа, апублікаваным футбольным клубам, сабраны архіўныя кадры з удзелам Анатоля Капскага. Глядзіце ролік на Sputnik.

Старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі раптоўна памёр у мінулую суботу. Кіраўніку самага паспяховага беларускага клуба было 52 гады. Прычыны смерці пакуль афіцыйна не называюцца.

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. - Sputnik Беларусь
Капскага пахаваюць 24 верасня

Смерць Капскага стала шокам для многіх аматараў спорту ў Беларусі — яго заслугі ў развіцці айчыннага футбола вельмі вялікія. З асаблівым болем сыход кіраўніка ўспрынялі і ў БАТЭ.

Футбольны клуб апублікаваў у нядзелю відэа ў памяць аб Капскім. У роліку выкарыстаны архіўныя кадры з удзелам старшыні праўлення БАТЭ. У каментарах пад відэа на YouTube свае спачуванні выказваюць дзесяткі людзей.

Капскі быў адным з ініцыятараў стварэння ФК БАТЭ, рашэнне аднаўляць завадскую каманду прынялі ў 1996 годзе. Кіраўніком клуба стаў сам Капскі, а галоўным спонсарам — яго прадпрыемства "Сталкер".

Развітанне з Анатолем Капскім пройдзе ў панядзелак, 24 верасня, на "Барысаў-Арэне" (уваход побач з Media і паркоўкай P7). Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 11 да 13 гадзін.

Жалобныя мерапрыемствы пройдуць у храме святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна. Памінальная літургія пачнецца ў 07:00, адпяванне — у 08:00.

Стужка навiн
0