09:32 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
© Sputnik Михаил Луханин

На радыё Sputnik Беларусь - фрагмент інтэрв'ю з народным артыстам Расіі Юрыем Стаянавым: чаму "жаданне адасобіцца на беразе мора - гэта канец" і што значыць мяжа фізічных і прафесійных магчымасцяў для артыста.

У панядзелак 15 кастрычніка ў шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што народны артыст Расіі Юрый Стаянаў шпіталізаваны і яго чакае аперацыя, але пазней яго жонка Алена абвергла гэтыя паведамленні.

Напярэдадні вядучы радыё Sputnik беларусь Вячаслаў Шарапаў запісаў эксклюзіўнае інтэрв'ю з Юрыем Мікалаевічам Стаянавым, дзе ён распавядае пра здароўе і фізіялагічны рэсурс артыста.

"Нядаўна я адчуў, што быў на грані сваіх магчымасцяў і фізічных, і прафесійных. Гэта было, калі мы скончылі здымкі нашага праекта "100 Янов", было 18 ці 19 здымачных дзён запар і адзін выхадны, але ў гэты дзень у мяне быў вельмі цяжкі спектакль "Жаніцьба" ў МХТ, у ім я гуляў 5 розных роляў адначасова. Увогуле, адчуў, што мяне ўжо "павяло"... Скончыўся гэты марафон, і я падумаў - вось зараз я адасплюся і адпачну! И што? Прачнуўся на наступны дзень - нудота смяротная", - распавядае Стаянаў.

Радыё Sputnik Беларусь ад усёй душы жадае Юрыю Мікалаевічу моцнага здароўя. У бліжэйшы час будуць апублікаваныя наступныя фрагменты гэтага інтэрв'ю, якое вы ўбачыце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Юры Стаянаў
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы