03:02 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
© Sputnik

У чэрвені 2019 года Мінск стане сталіцай мультыспартыўнай падзеі - II Еўрапейскіх гульняў, "Полымя Міру" ў сталіцу Беларусі прыйдзе эстафетай з Рыма.

Спецыяльны госць Радыё Sputnik Беларусь - начальнік упраўлення цырымоній і культурнай праграмы Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Сяргей Хоміч распавёў пра тое, што ў Еўропе доўгі час не было сваіх кантынентальных гульняў, першыя гульні прайшлі ў Баку, на чарзе - другія, якія ў наступным годзе прыме Мінск.

Адной з самых відовішчных цырымоній абяцае стаць дастаўка "Полымя Міру", якое прыйдзе ў Беларусь эстафетай з Рыма.

"Прааналізаваўшы вопыт мінулых Еўрапейскіх гульняў, еўрапейскія алімпійскія камітэты прыйшлі да высновы аб тым, што эстафета агню гульняў будзе пачынацца ў Рыме. Эстафета будзе доўжыцца 50 дзён, паколькі гэта ў большай ступені адпавядае маршруце і геаграфіі краіны. "Полымя Міру" запаляць 3 мая ля Аркі Міру ў Рыме", - распавядае Хоміч.

Пра тое, як будзе праходзіць эстафета "Полымя Міру", што стаіць за сімволікай гэтай спартыўнай падзеі, як будуць працаваць у гэты час спартыўныя аб'екты сталіцы, як ідзе набор валанцёраў і многае іншае - у відэатрансляцыі на Радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларусь, Еўрапейскія гульні
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы