02:28 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Відэа

Пінчук: як медыцынскія службы рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў

Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (85)
1110
© Sputnik

Менеджар па пытаннях медыцынскага забеспячэння фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Алена Пінчук распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, як будзе арганізавана праца медслужбы ў час будучай спартыўнай падзеі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ўжо ў чэрвені. Да старту гэтай падзеі прадумана ўся лагістыка работы медыцынскіх службаў з улікам агульнапрынятых стандартаў правядзення алімпіяд, акрамя таго, улічаны вопыт азербайджанскіх калег, якія працавалі падчас правядзення I Еўрапейскіх гульняў у Баку. Для Беларусі такі вопыт першы, кажа суразмоўца Sputnik.

"Асноўную каардынуючую ролю выконвае Міністэрства аховы здароўя, дзе створаны падкамітэт па пытаннях медыцынскага антыдопінгавага забеспячэння, у склад падкамітэту ўвайшлі спецыялісты спартыўнай медыцыны, "Белфармацыі", прадстаўнікі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, перш за ўсё, лекары хуткай медыцынскай дапамогі, спецыялісты бальніц і паліклінік Мінска", - распавядае Пінчук.

Па словах суразмоўніцы, медыцынскія службы разумеюць, што ў будучай вялікай падзеі ёсць свае асаблівасці, у тым ліку, і па арганізацыі медыцынскага суправаджэння. 15 відаў спорту, 23 спартыўныя дысцыпліны, адпаведна, улічваюцца ўсе нюансы.

Спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе закуплена дадатковая медтэхніка, у тым ліку, ультрасучасныя карэты хуткай дапамогі, на ўсіх спартыўных аб'ектах будуць арганізаваны пункты аказання меддапамогі, у спартыўнай вёсцы дабудоўваецца паліклініка, якая ў далейшым стане яшчэ адным аб'ектам інфраструктуры студэнцкага гарадка. Праца медыкаў у дні правядзення II Еўрапейскіх гульняў будзе арганізавана так, каб не парушыць існуючую лагістыку работы медыцынскіх устаноў Мінска.

Поўную версію размовы з начальнікам упраўлення па медыцынскім забеспячэнні фонда "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Аленай Пінчук глядзіце на Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (85)
Тэги:
Медыцына (навука), Беларусь, Еўрапейскія гульні-2019

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы