Відэа

Беларускія палярнікі ў Антарктыдзе павіншавалі навукоўцаў з Днём навукі

Падпісацца
Удзельнікі 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі ўзнялі сцягі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук у гонар Дня навукі. Глядзіце на відэа віншаванне палярнікаў.

Дзень навукі беларускія навукоўцы адзначаць у нядзелю 27 студзеня. З віншаваннем да сваіх калегаў ад імя ўсіх палярнікаў звярнуўся начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: дзе высока стаіць навука, высока будзе стаяць і чалавек

"Калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім навукоўцам і інжынерам ёсць чым ганарыцца - на самым халодным кантыненце Зямлі паспяхова рэалізуецца ўнікальны нацыянальны праект сусветнай значнасці - ствараецца сучасная даследчая станцыя", - сказаў Гайдашоў.

Ён пажадаў навукоўцам новых адкрыццяў у інтарэсах Беларусі і сусветнага навуковага прагрэсу.

У гонар прафесійнага свята на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг НАН.

Стужка навiн
0