10:06 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
© Sputnik

Маша Хархаль з Бабруйска ў новым сезоне вакальнага шоу "Ты супер!" прадставіць Беларусь разам з ужо вядомымі па мінулых шоу Дашай Чарновай і Верай Ярошык. Глядзіце на відэа, што распавяла пра сябе юная ўдзельніца.

Машэ 15 гадоў, у Маскву на здымкі шоу яна прыехала разам з бабуляй і дзядулем, з якімі жыве ўжо больш за 10 гадоў. Дзяўчына распавяла, што талент яе адкрылі выпадкова - у праваслаўным лагеры, а затым яе паклікалі спяваць у эстрадную студыю. А на "Ты супер!" яна вырашыла паспрабаваць свае сілы, паглядзеўшы выступу Дашы і Веры.

"Я глядзела ўсе папярэднія сезоны. Потым вырашылася і падала заяўку. Вырашыла паспрабаваць свае сілы. Я глядзела выступы Дашы і Веры і рада, што я змагла ўбачыцца з імі ўжывую тут, на гэтым праекце", - распавяла Маша.

Пра перамогу юная выканаўца пакуль не кажа - яна проста хоча годна прадставіць сваю краіну, паказаць, што ў Беларусі ёсць таленавітыя людзі.

Трэці сезон шоу тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik "Ты супер!" стартуе 5 сакавіка на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. У канцэрце прымуць удзел як пачаткоўцы, так і дзеці з папярэдніх сезонаў, а таксама зоркі расійскай эстрады Ігар Крутой, Ёлка, Стас П'еха, Дыяна Арбеніна, Уладзімір Праснякоў і іншыя.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (58)
Тэги:
"Ты супер", Марыя Хархаль

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы