20:19 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
© RUPTLY.

Беларуска Даша Чарнова прайшла ў фінал шоу тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik "Ты супер!". Глядзіце на відэа выступ Дашы, а таксама экскурсію за кулісы.

Даша ўжо другі раз выступае ў "Ты супер!" - такая магчымасць ёй выпала менавіта ў суперсезоне. І другі раз беларуска ўдзельнічае ў паўфінале. У гэты раз яна выканала кампазіцыю амерыканскай рок-групы Evanescence My Immortal - і прайшла ў фінал.

"У мяне ёсць такая "фішка": калі ты выходзіш на сцэну і калі гэта тваё - то няма іншых эмоцый, акрамя тваіх пачуццяў", - распавяла выканаўца.

Даша перад выступам прыадчыніла закуліссі праекта і паказала, як выглядае грымёрка, а таксама сам шлях на сцэну.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Тэги:
"Ты супер!", Дар'я Чарнова

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы