00:18 19 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.45
Відэа

Уладзімір Рагаўцоў: я плакаў падчас абстрэлу, а маму прасілі мяне задушыць

Атрымаць кароткую спасылку
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (52)
35010
© Sputnik Сергей Пушкин

Глядзіце на відэа Sputnik ваенныя гісторыі беларускіх акцёраў і іх сем'яў - шакіруючыя, вясёлыя і кранальныя.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Гута Бялыніцкага раёна і памятае вайну толькі па расповядах маці.

"Падчас перастрэлкі група людзей схавалася ў нейкай пуні. Я быў зусім маленькім, плакаў, а мама трымала мяне на руках. Нейкая жанчына закрычала: "Задушы яго! Ён нас усіх выдасць!" Да яе падышла другая, ударыла па твары і тая супакоілася", - падзяліўся ён.

Пасля вайны на полі за пасёлкам, якое мясцовыя жыхары называлі Чыкаўкай, засталася разбітая тэхніка і порах. Адтуль яшчэ доўга былі чуваць выбухі - падрываліся маладыя хлопцы.

Прачуць нягоды ваеннай службы Уладзіміру Мітрафанавічу давялося падчас здымак у фільме "Парашуты на дрэвах".

"Мы гулялі выведнікаў, якіх заслалі ў Прусію. Здымкі праходзілі на натуры, паўгода мы здымаліся ў лясах, балотах і рэках Літвы, ездзілі на ваеннай тэхніцы і стралялі", - успамінае акцёр.

Ваенная тэма суправаджае яго ўсё творчае жыццё. З гонарам Уладзімір Рагаўцоў успамінае аб монаспектаклі паводле аповесці Васіля Быкава "Трэцяя ракета", які давялося чытаць падчас працы на радыё.

Урывак з аповесці ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова глядзіце на відэа Sputnik.

Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (52)
Тэги:
Купалаўскі тэатр, Міхаіл Рагаўцоў, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы