01:35 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
© Sputnik /

У прэс-цэнтры Sputnik Беларусь музыкі гурта Neuro Dubel, сябры і блізкія Аляксандра Кулінковіча распавялі пра запланаваны канцэрт у гонар яго дня нараджэння і падзяліліся планамі далейшага існавання гурта.

У 47-ы дзень нараджэння лідара культавага беларускага рок-гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча, які трагічна памёр у мінулым годзе, 18 мая ў клубе Re: Public пройдзе традыцыйны канцэрт, з удзелам запрошаных сяброў-музыкаў.

"Саша апошнія гады свой дзень нараджэння наогул не адзначаў, а менавіта адзначаў канцэртам. Ён свой дзень нараджэння адзначаў на сцэне", - распавяла Алена Кулінковіч.

Сэт-ліст канцэрту арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце. Вядома толькі, што прагучаць культавыя песні "Можна жыць", "Паляўнічы і сайгак", "Гузік", "Час развітацца", "На Марс" і многія іншыя.

Сябры і калегі Аляксандра праспявалі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адзін з хітоў гурта Neuro Dubel "Забойства мантыроўкай".

Аляксандр Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня мінулага года на 47-м годзе жыцця, напярэдадні ён патрапіў у шпіталь з вострай пнеўманіяй. Музыка быў пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Тэги:
Аляксандр Кулінковіч, Канцэрт, Беларусь, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы