14:02 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© Sputnik Сергей Пушкин

Глядзіце на відэа Sputnik міні-урок па вырабе керамічных упрыгажэнняў ад мастачкі Наталлі Цэван.

Нашы продкі рабілі з гліны амаль усё – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак і сапраўдных упрыгажэнняў.

Сучасныя беларускія майстры не даюць гэтай традыцыі сысці ў забыццё. Напрыклад, мастачка і кераміст Наталля Цэван правяла ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры адмысловы майстар-клас, удзельнікі якога спрабавалі зрабіць брошку.

Каб зрабіць коціка, птушаку ці якую-небудзь іншую выяву з гліны ў хатніх умовах, спатрэбіцца невялічкі кавалачак гліны, некалькіх драўляных палачак і фантазія. Адзіная праблема – абпальваць гліняныя вырабы трэба пры тэмпературы 1000 градусаў, таму звычайная духоўка з гэтым не справіцца. Лепш для гэтага абраць вогнішча ці печ.

Больш падрабязную інструкцыю глядзіце на відэа Sputnik.

Тэги:
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Народныя рамёствы

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы