00:33 28 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.40
© Photo :

Глядзіце на відэа, як Чабурашка дапамагае шарыкам пакінуць школьны двор.

Залатыя геліевыя шарыкі доўга адмаўляліся пакідаць школьны двор у Маладзечне. Відэа размясцілі ў пабліку ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

На дапамогу занадта цяжкім шарыкам прыйшоў Чабурашка, а на дапамогу Чабурашку - кракадзіл Гена, якія апынуліся на лінейцы.

Чым займаліся казачныя персанажы ў школьным двары, невядома, на відэа гэта не патрапіла. Затое эпізод, на якім бачна, як яны аказвалі хуткую дапамогу шарыкам, павесяліў сетку.

Сёння лінейкі прайшлі ў большасці школ краіны. Традыцыйна ў многіх школьных дварах рабяты пасля лінейкі запусцілі ў неба паветраныя шары. Глядзіце пацешнае відэа з самымі свавольнымі шарамі, якія насуперак намаганням казачных персанажаў у неба ніяк не ляцелі.

Тэги:
Беларусь, Маладзечна, школа

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы