01:37 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
© Sputnik Максим Богданович

У верасні інтэрнэт-карыстальнікі плануюць уварвацца ў "Зону 51" і праверыць, ці не хаваюць ЗША праўду аб іншапланецянах. А што думаюць пра іх існаванне беларусы, глядзіце на відэа Sputnik.

Людзі страчваюць розум - яны ўсур'ёз плануюць уварвацца на базу ВПС ЗША, каб праверыць, ці няма ў знакамітай "Зоне 51" праўды аб іншапланецянах. У Facebook свой інтарэс да сустрэчы пацвердзілі 2 мільёны карыстальнікаў, яшчэ 1,4 мільёна цікавяцца мерапрыемствам.

Напярэдадні "штурму" Sputnik пагаварыў з беларусамі пра тое, ці вераць яны самі ў магчымасць існавання жыцця ў сусвеце. Нашы суайчыннікі на пытанне аб іншапланецянах смяюцца і асаблівай зацікаўленасці да іх не выказваюць.

"Няма доказу ні іх прысутнасці, ні адсутнасці", - заўважае адзін з апытаных.

Іншы кажа, што ў сусвеце мільярды тысяч галактык, можа, дзе-небудзь і ёсць пазаземны розум.

"Пагутарыць з імі ў нас не атрымаецца, таму што гэта вельмі-вельмі далёка", - разумна заўважае іншы.

"Мы жывем на маленькай планеце у вялікім сусвеце", - філасофствуе трэці.

Чацвёрты разважае, што перасоўваліся б патэнцыйныя іншапланецяне, калі б існавалі, на лятучых талерках. А выглядаюць яны так: "зялёныя з вялікай галавой і вялікімі вачыма". Толькі, зразумела, не існуюць.

Глядзіце відэа Sputnik, каб даведацца пра стаўленне беларусаў да іншапланецян.

Тэги:
Космас

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы