17:18 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
@FEDOR37516789

Першы пост з борта Міжнароднай касмічнай станцыі робат "Фёдар" пасля працяглага маўчання. Глядзіце на відэа, як ён асвойваецца на МКС.

Новаспечаны касманаўт доўгі час захоўваў маўчанне ў сацсетках пасля свайго палёту на станцыю, аднак у мінулы аўторак ён выклаў ролік, зняты ад першай асобы. Камеры робата запісалі, як ён пад наглядам Аляксея Аўчыніна ўключаў дрыль без свердзела, а затым спрабаваў працерці маніпулятары ручніком.

У подпісы пад ролікам "Фёдар" напісаў, што праводзіў работы з бартавымі прыладамі, якія могуць спатрэбіцца для працы па-за МКС.

Робат з'явіўся на МКС 29 жніўня пасля няўдалай спробы карабля "Саюз" прыстыкаваўся да станцыі. Эксперыменты з "Фёдарам" касманаўты праводзяць амаль кожны дзень. Робат праводзіў маніпуляцыі з інструментамі і адказваў на пытанні.

Ужо 6 верасня "Фёдар" адправіцца на Зямлю на "Саюзе". У ноч на 7 верасня пасадка модуля з робатам павінна адбыцца ў Казахстане.

Тэги:
МКС, робататэхніка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы