23:25 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Відэа

У новым рэлізе Drum Ecstasy ўсе песні - з падвохам: чаго чакаць ад канцэрту?

Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0
© Sputnik

Лідар гурта Drum Ecstasy Філіп Чмыр - аб новым рэлізе групы пад назвай The Voice і снежаньскім канцэрце ў Мінску, а таксама пра восень у ЗША - "плахішах" Нью-Ёрка і амерыканскіх прыватных школах.

Адразу некалькі прыемных прыхільнікам навінаў ад Drum Ecstasy. Першая - новы рэліз гурта пад назвай The Voice, у які ўвайшлі 7 трэкаў, ужо даступны на розных пляцоўках, а на youtube яшчэ і з відэа-афармленнем. Другая - доўгачаканы канцэрт з абноўленым гучаннем, дзеля якога Філіп на некалькі дзён прыляцеў на радзіму з Нью-Ёрка.

"Жалеза наогул усё памянялася. Мы ўчора пілавалі-рэзалі, так як мы ўсё апгрэйдзім. Я, напрыклад, жыву ў Нью-Ёрку, гэта джазавы горад, там вельмі шмат цікавага, натуральна, я там нагледзеўся, мы прыехалі і ўчора быў проста сапраўдны цэх - мы выразалі новае жалеза. Канцэрт - гэта новы гук, і мы глабальна хочам памяняць. Зараз, напэўна, барабаны мы яшчэ зменім, таму што я акунуўся ў іншае асяроддзе гукавае, я там закахаўся ў барабаны кубінскія і падумаў, што гэта лёгка будзе прыўнесці ў нашу групу, толькі, натуральна, не ў прамым гучанні", - распавядае Чмыр.

Канцэрт Drum Ecstasy з новай праграмай пройдзе вечарам 4 снежня ў Мінску. У наступны раз лідар гурта прыляціць на радзіму ўжо ў маі наступнага года, Пакуль жа - вернецца да сям'і ў Нью-Ёрк, там ёсць некалькі арыгінальных творчых ідэй для ўвасаблення, дзякуючы якім Drum Ecstasy можа загучаць і ў ЗША. Хоць аб самой краіне Філіп адклікаецца вельмі своеасабліва.

"Мне Амэрыка больш за ўсё нагадвае Савецкі саюз, таму што ў СССР была такая татальная неадпаведнасць лозунгаў рэаліям, і ЗША таксама вельмі моцна змагаюцца за мір і дэмакратыю ва ўсім свеце, але самі не адпавядаюць, той жа самы Ассанж - гэта абуральна. Для мяне гэтая краіна - імперыя зла", - кажа Чмыр.

Таксама ў размовах - дзе ў Нью-Ёрку суразмоўца Sputnik знайшоў "плахішоў", як можна сумясціць нью-ёркскае графіці з творчасцю Drum Ecstasy, чаму ў мясцовыя клубы не пускаюць з дзецьмі, а таксама чым характэрныя адукацыйныя праграмы ў прыватных школах Нью-Ёрка. Поўную версію размовы глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
музыка, Drum Ecstasy

Яшчэ відэа

  • 1941. Першыя дні вайны: Sputnik Беларусь адкрывае фотавыставу
    Последнее обновление: 12:05 08.05.2021
    12:05 08.05.2021

    "1941. Першыя дні вайны": Sputnik Беларусь адкрывае фотавыставу

    Весткі аб пачатку вайны, першыя баі, мабілізацыя, адпраўка на фронт, зараджэнне партызанскага руху і многае іншае: для гэтай выставы мы выбралі лепшыя фота з архіваў агенцтва, датаваныя першымі днямі Вялікай Айчыннай.

    21
  • Экс-прэзідэнт Малдовы Дадон адкрыў помнік Солтысу ў Мінску – відэа
    Последнее обновление: 11:05 08.05.2021
    11:05 08.05.2021

    Экс-прэзідэнт Малдовы Дадон адкрыў помнік Солтысу ў Мінску – відэа

    Былы кіраўнік рэспублікі напярэдадні пабываў у гасцях у прэзідэнта Беларусі, а пасля прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка малдаўскаму воіну. Глядзіце на відэа кадры адкрыцця помніка.

    12
  • На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа
    Последнее обновление: 13:15 07.05.2021
    13:15 07.05.2021

    На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы – відэа

    Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

    11
  • Віртуозныя Стрыжы адзначаюць 30-годдзе – відэа
    Последнее обновление: 12:15 07.05.2021
    12:15 07.05.2021

    Віртуозныя "Стрыжы" адзначаюць 30-годдзе – відэа

    Паветраныя асы да знамянальнай даты асвоілі новы трук - "пятлю з выпушчанымі шасі і уключанымі фарамі". Глядзіце на відэа непаўторныя для сусветнай авіяцыі манёўры.

    8

Галоўныя тэмы