12:03 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
© Sputnik Роман Шантар

Беларускія іудзеі адзначаюць васьмідзённае свята - Хануку, на працягу якога кожны дзень запальваюць свечкі. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіць свята ў яўрэйскай суполцы Мінска.

Першы дзень - гэта самы важны дзень, калі адбыўся велізарны цуд, які здзейсніў творца, - цуд перамогі габрэяў-Макавеяў над цэлым войскам грэкаў, распавёў кіраўнік мінскай яўрэйскай абшчыны "бэйс Ісраэль" Давід Старобінскі.

Паводле яго слоў, у старажытнасці грэкі забаранялі яўрэям вывучаць Тору, адзначаць шабат, рабіць абразанне, а таксама многія іншыя моманты, якія звязаны з яўрэйскай культурай і яўрэйскімі запаветамі. І перамога над грэкамі дазволіла яўрэям застацца самімі сабой і верыць у адзінага творцу, не прыняць чужой культуры.

"Ханука - гэта радаснае свята, таму што гэта свята перамогі. А перамога - гэта заўсёды шчасце, незалежнасць і радасць", - сказаў Старобінскі.

Жонка кіраўніка суполкі Маша Старобінская распавяла пра тое, што яўрэі гатуюць на Хануку і чаму запальваюць свечкі.

"Што такое адна свечка? Здавалася б, нічога, яна нават не можа асвятліць пакой. Але запальваючы свечку, кожны чалавек тым самым можа сказаць - я хачу зрабіць добрую справу, у нас гэта называецца зрабіць міцву", - падкрэсліла жонка кіраўніка суполкі.

Яна таксама распавяла, што традыцыйнай стравай на Хануку з'яўляюцца пончыкі, выпечаныя на раслінным алеі.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы