06:19 08 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
© Sputnik

Што на самой справе хвалюе беларусаў у сувязі з каронавірусам, якая хвароба страшней - цяперашні каронавірус COVID-19 або "свіны" грып H1N1 у 2009 годзе, хто і чаму панікуе часцей, і якія бонусы дае прафілактыка вірусных інфекцый?

Не так страшны вірус, як дэзінфармацыя і паніка вакол яго, лічыць кандыдат медыцынскіх навук, урач-эпідэміёлаг РНПЦ псіхічнага здароўя Аліна Воўчанка. Госця Sputnik папрасіла сваіх падпісчыкаў у ацсетках падзяліцца бояззю ў сувязі з каронавірусам, і некалькі здзівілася адказам.

"На самой справе пішуць пра тое, як ім выехаць за мяжу, калі ў іх нейкія мерапрыемствы прызначаныя, калі ў Мілане танныя квіткі і распродажы. Вяселле у адной дзяўчыны было, астатнія купілі пуцёўку даўно. На фоне таго, што ў аптэках няма масак, я разлічвала на тое, што буду адказваць на нейкія простыя пытанні, але паведамленні вось такія", - распавяла спецыяліст.

Акрамя таго, суразмоўніца Sputnik аналізуе цяперашнюю сітуацыю з каронавірусам і папярэднія ўспышкі небяспечных хвароб, у прыватнасці, пандэмію "свінога" грыпу H1N1 у 2009 годзе.

"Калі глядзець па тых дадзеных, якія цяпер ужо апублікаваныя па каронавірусе, і параўноўваючы яго са "свіным" грыпам, грып складаней, яшчэ больш небяспечны і смяротнасць ад яго на парадак вышэй, чым ад каронавіруса. Але я разглядаю гэтую праблему не толькі як урач-эпідэміёлаг , але і як псіхолаг. Грып - слова зразумелае, мы знаёмыя з грыпам, мы перажывалі вельмі шмат эпідэмій грыпу, і гэта была на маёй прафесійнай памяці такая першая сур'ёзная эпідэмія свінога грыпу ў 2009 - 2010 гадах, было шмат страхаў, але яны былі лягчэй чым цяпер, і былі больш накіраваны на вырашэнне пытання лячэння", - разважае Воўчанка.

Па словах суразмоўніцы, намаляваць нейкі "партрэт панікёраў" у сувязі з новым вірусам можна досыць умоўна, але ўсё ж часцей панікуюць жанчыны сярэдняга і сталага ўзросту, у якіх ёсць дзеці і высокая сацыяльная адказнасць. А калі казаць пра мужчын, то яны нярэдка маскіруюць непакой за жартамі. Акрамя таго, любы страх можна стрымаць, калі ёсць веды і алгарытм дзеянняў, якія сапраўды супакойваюць.

"Для прафілактыкі каронавіруса трэба проста мыць рукі. Гэта наша стандартная мера павінна быць у эпідэмічны сезон. Але зараз адбываецца нешта экстраардынарнае, і можна з гэтага атрымаць бонусы - мы навучымся мыць рукі, будзем клапаціцца аб гігіене, будзем думаць пра тое, як не пачасаць нос і рот, і ўсё гэта можа прыйсці ў лепшую гігіену ў побыце", - адзначае спецыяліст.

Таксама ў размовах - як правільна насіць маскі і рэспіратары, дзе і калі яны дарэчныя, і чаму ў розных абставінах могуць быць успрынятыя па-рознаму, узмацняючы паніку вакол або, наадварот, дапамагаючы справіцца з неспакоем. Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1078)
Тэги:
каронавірус, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы