00:38 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.37

Афіцыйна каранцін у Беларусі не аб'яўлялі, хоць і рэкамендавалі радзей бываць у месцах масавага збору людзей. Глядзіце на відэа, як выглядаюць вуліцы буйных беларускіх гарадоў у гэтыя дні.

Некаторыя еўрапейскія краіны ўвялі абмежаванні для сваіх грамадзян з-за распаўсюджвання новага тыпу каронавіруса. Медыкі заклікаюць людзей заставацца дома і такім чынам зрабіць свой унёсак у барацьбу з пандэміяй.

У Беларусі каранцін афіцыйна не абвешчаны, аднак людзей заклікаюць адмовіцца ад наведвання людных месцаў і масавых мерапрыемстваў. Людзей заклікалі абмежаваць перамяшчэння як унутры краіны, так і за яе межы - папросту, адмовіцца ад паездак не толькі ў далёкія краіны, але і ў суседнія гарады.

Як беларусы выконваюць гэтыя рэкамендацыі, праверылі карэспандэнты Sputnik. Нашы журналісты прайшліся па цэнтральных вуліцах розных гарадоў і паглядзелі, як праводзяць гэтыя дні беларусы.

Глядзіце на відэа, ці апусцелі вуліцы Брэста, Гродна, Віцебска і ці так па-ранейшаму весела на "барнай вуліцы" сталіцы - Зыбіцкай.

Тэги:
каронавірус, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы