12:43 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38

Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Паглядзіце і паслухайце, як ён грае на беларускім традыцыйным інструменце - дудзе. І гэта далёка не адзінае, што можа майстар.

Палескі майстар Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Па заданні беларускага прэзідэнта ён паўтарыў скрыпку легендарнага італьянца Гварнеры 1673 года выпуску. Ад гітары для фільма Мікіты Міхалкова да клавесіна ў інтэр'еры Мірскага замка - усё гэта ёсць у партфоліа майстра.

Выраб інструмента - задача не з танных, у кошт уваходзіць і парода дрэва, і аздабленне. Для вырабу меха дуды выкарыстоўваюць натуральную бычыную скуру.

За адзін толькі мех даводзіцца аддаць каля трыццаці долараў.

"За некаторымі пародамі дрэва я спецыяльна ездзіў за мяжу. Шэсць гадоў таму паехаў у Карпаты, там знайшоў велізарны клён, якому было сорак пяць гадоў. У дудзе, напрыклад, патрэбны яшчэ і метал: яго вадкім прама ў дрэва заліваюць - атрымліваецца прыгожы арнамент" , - кажа майстар.

Дудар звычайна грае максімум паўгадзіны, інакш можна страціць прытомнасць. Затое іншы нацыянальны інструмент - рыля - падыходзіць любому. Каб дастаць гук, досыць круціць кола. У пары з дудой выходзіць ідэальны акампанемент для беларускіх песень.

А вось на гармонікі на Палессе не гралі - гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Расіі. Глядзіце на відэа, як гучыць сапраўдная беларуская дуда - і не блытайце яе з шатландскай дудой.

Тэги:
традыцыі, Беларусь, музыка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы