12:05 01 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.33
Відэа

У Мінску прайшоў мітынг у падтрымку Лукашэнкі і акцыя пратэсту - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
1510
© Sputnik

Прыхільнікі Лукашэнкі сабраліся на мітынг каля ўнівермага "Беларусь", нязгодныя з вынікамі выбараў выйшлі на плошчу Незалежнасці да Чырвонага касцёла. Глядзіце на відэа, што адбывалася на акцыях.

Мітынг "Жанчыны за адзінства і мір" у падтрымку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка прайшоў каля ўнівермага "Беларусь". Прыхільнікі дзейнай улады стаялі з дзяржаўнымі сцягамі і плакатамі "Мы зрабілі свой выбар", "Мы цэнім мір і парадак у краіне", "За стабільную і квітнеючую Беларусь".

На пляцоўцы побач з універмагам выступілі старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, дэпутаты, выкладчыкі і прадстаўнікі розных грамадзкіх аб'яднаньняў. Мерапрыемства завяршылася выкананнем гімна Беларусі.

У гэты ж час на плошчы Свабоды пачалася акцыя пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Затым калона рушыла ў бок плошчы Незалежнасці, дзе пратэстоўцы традыцыйна вылучылі свае патрабаванні. Акцыя скончылася затрыманнямі яе ўдзельнікаў.

Масавыя пратэсты працягваюцца ў Беларусі 19-ы дзень запар.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
Тэги:
акцыі пратэстаў, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы