07:19 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
© Sputnik

На 31-ы дзень пратэстаў у Мінску прайшлі адразу дзве акцыі. Прыхільнікі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі арганізавалі шэсце-хрэсны ход, апаненты ўлады прайшлі маршам у падтрымку члена прэзідыума КС Марыі Калеснікавай. Глядзіце на відэа, што адбывалася на двух мітынгах.

Марш у падтрымку Марыі Калеснікавай і іншых затрыманых пачаўся ў раёне Камароўскага рынку. Каля 18:00 там сталі збірацца дэманстранты, пераважна жанчыны. Яны скандавалі антыўрадавыя лозунгі і пляскалі ў далоні.

Пасля пратэстоўцы з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі, кветкамі і транспарантамі накіраваліся ў бок плошчы Перамогі. Па шляху руху калоны, на праспекце Машэрава, актывістаў сталі затрымліваць супрацоўнікі АМАП.

Паралельна з пратэстнай акцыяй ля плошчы Перамогі сабраліся прыхільнікі дзеючай улады і прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. З дзяржаўнымі сцягамі, іконамі і крыжом мітынгоўцы прайшлі да плошчы Незалежнасці.

Глядзіце на відэа, як праходзілі акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў Лукашэнкі.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (148)

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы