Відэа

Шэсце-хрэсны ход прыхільнікаў Лукашэнкі прайшло ў Мінску – відэа

Падпісацца
Мітынгоўцы з дзяржаўнай сімволікай прайшлі ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці. Глядзіце на відэа, як праходзіла акцыя ў падтрымку дзейнай улады.

Збор удзельнікаў акцыі "За мірную Беларусь" пачаўся ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў 19:00. Затым удзельнікі рушылі ў бок Дома ўрада на плошчы Незалежнасці.

Мітынгоўцы з дзяржаўнай сімволікай, сцягамі нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама партрэтамі Лукашэнкі і іконамі прайшлі ўздоўж праспекта Незалежнасці, скандуючы лозунгі "За Беларусь!" і "За бацьку!". Падчас руху калона ўдзельнікаў акцыі спявала песні "Беларусь" і "Саня застанецца з намі".

Фінішам акцыі стала плошча Незалежнасці. Мітынгоўцы выканалі гімн Беларусі і разышліся.

Мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі быў нешматлікім, акцыя доўжылася крыху больш за гадзіну. Праваахоўнікі ніяк не ўмешваліся ў ход акцыі.

Стужка навiн
0