03:31 06 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.42
Відэа

Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1173)
7 0 0
Sputnik

У свеце зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі. Агульная колькасць выпадкаў ужо перавысіла 29 мільёнаў чалавек. Падрабязна пра тое, як ідуць справы з каронавірусам на постсавецкай прасторы - у відэа Sputnik.

З надыходам восені пачалі спраўджвацца прагнозы навукоўцаў: у шэрагу дзяржаў ужо заявілі пра пачатак другой хвалі пандэміі. Краіны блізкага замежжа таксама працягваюць змагацца з COVID-19. Сітуацыя неаднародная: пакуль у адных змякчаюць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі, у іншых яны застаюцца ў сіле.

У Арменіі на змену шасцімесячнаму рэжыму НЗ прыйшоў каранцін. Прычым улады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і працягнулі яго адразу да 2021 года.Так званыя локдаўны выхаднога дня захоўваюцца ў Казахстане, хоць у астатнія дні абмежавання змякчылі. А вось у Баку з 14 верасня аднавіла працу метро, але пакуль толькі ў будні: як і астатні грамадскі транспарт, у выхадныя падземка працаваць не будзе.

У суседнім Кыргызстане з 14 верасня пачалі працаваць музеі і бібліятэкі. Але медыкі не раяць расслабляцца і заклікаюць рыхтавацца да другой хвалі. Пра яе пачатак ужо абвясцілі ўлады Грузіі. Колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўжо не першы дзень б'е рэкорды.

У гэтай сітуацыі надзея толькі на вакцыну - і яна ўжо ёсць Першай у свеце яе зарэгістравала Расія. Пра жаданне набыць расійскую распрацоўку заявілі ўжо некалькі дзясяткаў краін, сярод іх - Беларусь.

Захворванне на каронавірус расце па ўсёй рэспубліцы: зарэгістравана амаль 75 тысяч чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ахвярамі інфекцыі ў Беларусі ад пачатку пандэміі сталі 767 чалавек.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1173)
Тэги:
СНД, каронавірус

Яшчэ відэа

  • Нарадзіўся ў канцлагеры: юны вязень - пра лёс родных і жыццё пасля вайны
    Последнее обновление: 16:12 05.05.2021
    16:12 05.05.2021

    Нарадзіўся ў канцлагеры: юны вязень - пра лёс родных і жыццё пасля вайны

    Іван Сцяпанавіч Дзячэнка нарадзіўся ў 1944 годзе ў канцлагеры пад Мюнхенам, у які фашысты ператварылі адзін з мясцовых заводаў і куды на працу ў пачатку вайны сагналі яго маці; жонка Раіса Іванаўна - з сям'і ленінградцаў, якія засталіся ў горадзе падчас блакады.

    14
  • Больш не манахромная: нейрасеткі размалявалі ваенную кінахроніку - відэа
    Последнее обновление: 15:35 05.05.2021
    15:35 05.05.2021

    Больш не манахромная: нейрасеткі размалявалі ваенную кінахроніку

    Парад у Берліне, дарога дадому і сустрэча ля парога - гістарычныя кадры заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сталі даступныя ў каляровай версіі. Глядзіце на відэа, як ваенная хроніка выглядае ў колеры.

    25
  • У Сочы 99-гадовая ветэран ВАВ паўдзельнічала ў гонках на багі – відэа
    Последнее обновление: 14:35 05.05.2021
    14:35 05.05.2021

    У Сочы 99-гадовая ветэран ВАВ паўдзельнічала ў гонках на багі – відэа

    Для гэтага Марыя Калтакова з Белгарада адправілася ў Сочы, на чарнаморскі курорт. Экстрэмальны заезд у гарах бабуля прысвяціла свайму любімаму святу - Дню Перамогі. Як гэта было - глядзіце на відэа.

    9
  • У Крыму 95-гадовы ветэран ВАВ перамог каронавирус - відэа
    Последнее обновление: 16:45 04.05.2021
    16:45 04.05.2021

    95-гадовы ветэран ВАВ з Крыма перамог каронавірус – відэа

    У канцы снежня Аляксандр Маркевіч з Сімферопаля адчуў моцнае недамаганне. Лекары дыягнаставалі ў яго каронавірус, здымкі паказалі частковае паражэнне лёгкіх. У бальніцы ветэран прабыў больш за месяц, дзякуючы намаганням лекараў пайшоў на папраўку.

    10

Галоўныя тэмы