10:49 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
© Sputnik

Гранітныя 45-тонныя калоны, прызначаныя для ўнутранага ўбрання Ісакіеўскага сабора, што патанулі ў 19 стагоддзі дасталі са дна Фінскага заліва. Як праходзіла ўнікальная падводная аперацыя, глядзіце на відэа.

У Фінскім заліве пад Выбаргам паблізу мыса Бычыная галава прайшла ўнікальная спецаперацыя - са дна дасталі гранітныя калоны, якія праляжалі на дне два стагоддзі. Калоны патанулі разам з суднам на пачатку 19 стагоддзя, калі іх перапраўлялі ў Пецярбург, яны павінны былі дапоўніць унутранае ўбранне Ісакіеўскага сабора.

Апоры выявілі даўно, але не вырашаліся падняць на паверхню - яны маглі раскалоцца падчас уздыму. Вага кожнай калоны 45 тон, даўжыня - 9 метраў, таўшчыня 1 м 20 см.

Адзіны, хто ўзяўся дастаць знаходку з дна - беларускі вадалаз Ігар Мацюк. Ён скарыстаўся "дзедаўскім спосабам": з-пад калонаў вымылі пясок і з дапамогай моцных рамянёў і лябёдкі выцягнулі з вады.

У будучыні калоны стануць здабыткам Выбаргскага Эрмітажа. А поспех гэтай аперацыі мае не толькі тэхнічнае, але і культурнае значэнне, бо перад людзьмі паўстае гістарычнае сведчанне больш чым 200-гадовай даўніны, якое дэманструе майстэрства рускіх людзей, што здолелі стварыць такі тэхнічны цуд.

Тэги:
Ісакіеўскі сабор

Яшчэ відэа

  • Відэафакт: Пуціна спыталі пра заяву Трампа пра заробак Байдэна
    Последнее обновление: 16:55 26.10.2020
    16:55 26.10.2020

    Відэафакт: Пуціна спыталі пра заяву Трампа пра "заробак" Байдэна

    Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну задалі пытанне, якое датычыцца заявы амерыканскага лідара Дональда Трампа аб тым, што Масква нібыта плаціць ягонаму суперніку на выбарах Джо Байдэну. Глядзіце на відэа, што адказаў Пуцін.

    15
  • Паўфінал чацвёртага сезона Ты супер! - трансляцыя
    Последнее обновление: 09:58 26.10.2020
    09:58 26.10.2020

    Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

    Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

    17
  • Як прайшоў Марш народнага ўльтыматума ў Мінску - відэа
    Последнее обновление: 09:09 26.10.2020
    09:09 26.10.2020

    Як прайшоў Марш народнага ўльтыматума ў Мінску - відэа

    Марш прайшоў у апошні дзень ультыматума, які абвясціла экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская. Знаходзячыся за мяжой, яна заклікала ўсіх беларусаў на агульнанацыянальную забастоўку ў выпадку невыканання ўмоў, сярод якіх адпусціць палітвязняў.

    24
  • Як даць адпор праціўніку: прыёмы ад чэмпіёна свету Чынгіза Алазава - відэа
    Последнее обновление: 18:00 25.10.2020
    18:00 25.10.2020

    Як даць адпор праціўніку: прыёмы ад чэмпіёна свету Чынгіза Алазава - відэа

    Чэмпіён свету па тайскім боксе і К-1 прадэманстраваў простыя прыёмы самаабароны, якія ў небяспечнай сітуацыі дапамогуць і жанчынам, і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як раіць абараняцца Чынгіз Алазаў.

    6

Галоўныя тэмы