15:47 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32

Глядзіце на відэа, як сакрэтная база паліва ў пакладах солі пад Мазыром ператварылася ў падземнае сховішча "Газпрама".

У тоўшчы беларускай каменнай солі расійскі "Газпрам" захоўвае мільёны кубоў газу. А калісьці падземнае сховішча газу пад Мазыром было буйной базай паліва "Нёман" - рэжымным аб'ектам. База забяспечвала гаручым заходнюю групоўку войскаў.

З распадам Савецкага Саюза адпала патрэба ў вялікай колькасці ваеннай інфраструктуры, і прадпрыемства падвойнага прызначэння ператварылася ў першае на постсавецкай прасторы падземнае сховішча газу ў тоўшчы солі.

Ад намеру да рэалізацыі задуманага прайшло зусім няшмат часу. У 2006 годзе было прынята рашэнне стварыць на месцы былой базы з палівам газавае сховішча, а ўжо ў 2008 годзе яго рэалізавалі.

Тоўшча саляных адкладанняў не прапускае блакітнае паліва вонкі. А таму ад такога суседства не пакутуюць ні падземныя воды, ні жыўнасць на паверхні.

"Вы заўсёды ведаеце, што, колькі запампавалі газу, столькі і выпампуеце, таму што свідравіна абсалютна герметычная", - кажа Начальнік Мазырскага ПСГ Віктар Лукомскі.

Свідравіна знаходзіцца на глыбіні ў адну тысячу метраў. Намывает падземныя рэзервуары ў тоўшчы солі - дарагое мастацтва. На Захадзе гэта абыдзецца прыблізна 30 тысяч еўра ў дзень. А ў "Газпрам трансгаз Беларусь" існуе Упраўленне буравых работ.

Працуе сховішча ў прывязцы да ацяпляльнага перыяду. Узімку аддае ў сістэму паліва, а з прыходам цяпла пачынае забіраць.

Глядзіце на відэа, як выглядае газавае сховішча "Газпрама" ў пакладах беларускай солі.

Тэги:
Мазыр, Газпрам

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы