06:23 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Sputnik

Sputnik Беларусь прыехаў на адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў рэспублікі і паглядзеў, як працуе завод.

На наваполацкім "Нафтане" працуюць амаль 10,5 тысячы беларусаў. Расія - галоўны пастаўшчык нафты, якую перапрацоўвае завод.

Каманда Sputnik пабывала на прадпрыемстве і ўбачыла, па якой трубе прыходзіць расійская нафта на НПЗ і дзе захоўваецца сыравіна.

Першасная перапрацоўка сырой нафты адбываецца на ўстаноўцы АТ-8, якая таксама была запушчана з удзелам Расіі ў 2017 годзе. Прадпрыемства і цяпер супрацоўнічае з расійскімі навукова-даследчымі інстытутамі, каб укараняць у вытворчасць новыя тэхналогіі.

Нягледзячы на тое, што ў пачатку года ў "Нафтана" ўзніклі складанасці з доступам да расійскай сыравіны, завод максімальна павысіў прадукцыйнасць, каб нагнаць адставанне ў аб'ёмах. З запланаваных ў гэтым годзе 8,25 млн тон нафты прадпрыемства мае намер перапрацаваць 7,4 мільёнаў тон.

У бліжэйшых планах завода - перанакіраваць нафтавыя патокі з Прыбалтыкі ў парты РФ. На "Нафтане" сцвярджаюць, што тэхнічна ўжо гатовыя пераарыентавацца на Усць-Лугу і чакаюць рашэнняў канцэрна "Белнафтахім" і ўрада рэспублікі.

Як працуе наваполацкі "Нафтан" - у эксклюзіўным рэпартажы Sputnik.

Тэги:
Наваполацк, ААТ "Нафтан"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы