18:13 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Відэа

Кубракоў замест Караева: Лукашэнка аб выбары новага кіраўніка МУС

Атрымаць кароткую спасылку
3310

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў Юрыя Караева на Івана Кубракова на пасадзе кіраўніка МУС рэспублікі. Чаму ён гэта зрабіў - глядзіце на відэа.

Прэзідэнт, прызначаючы Кубракова, распавёў, што выбар прыйшлося рабіць з дзясятка прапанаваных кандыдатур. Адным з аргументаў быў досвед працы генерал-маёра на пасадзе кіраўніка мінскай міліцыі.

"Па-першае, у нас больш-менш складаная сітуацыя ў Мінску, ёй давядзецца займацца", - сказаў Лукашэнка Кубракову, каментуючы яго прызначэнне на пасаду кіраўніка МУС.

Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што "сябар і настаўнік" новага міністра Аляксандр Барсукоў быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па Мінску. У кантакце з імі будзе працаваць і ўпаўнаважаны па Мінску Наталля Качанава.

"Сплаў вопыту, адданасці патрыятызму", - так аргументаваў свой выбар кіраўнік дзяржавы.

Новы міністр унутраных спраў лічыцца адным з самых маладых міліцэйскіх генералаў - атрымаў званне генерал-маёра ў 43 гады, калі яшчэ узначальваў УУС Віцебскай вобласці.

Кіраўнік МУС нарадзіўся 5 мая 1975 года ў вёсцы Малінаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію МУС Беларусі. Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995-м. Працаваў участковым, пасля займаў кіруючыя пасады ў галоўным упраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. Потым быў начальнікам УУС Віцебскай вобласці, начальнікам ГУУС Мінска.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Іван Кубракоў

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы