05:51 27 лютага 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
© Sputnik Sputnik / Youtube

Апошні савецкі салдат 32 гады таму пакінуў Афганістан. Відавочцы гэтага зацяжнога кровапралітнага канфлікту падзяліліся з карэспандэнтамі Sputnik сваімі ўспамінамі. Паслухайце іх у нашым відэасюжэце.

Кожны год 15 лютага на Востраве памяці і смутку ў Мінску збіраюцца відавочцы падзей у Афганістане. Больш за трыццаць тысяч беларусаў былі адпраўленыя на гэтую вайну, многія з іх не вярнуліся.

Афіцыйнае ўскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам у лукавіне Свіслачы пачалося ў палове адзінаццатай раніцы. Але людзі з кветкамі і вянкамі пачалі прыбываць нашмат раней. Цырымонія доўжылася каля двух гадзін - каля моста праз Свіслач сабраліся сотні жадаючых ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з Афганістана.

Генерал-маёру запасу Івану Гардзейчыку было трыццаць гадоў, калі ён трапіў у Афганістан. На Востраў памяці і смутку ён прыходзіць, каб распавесці: нічога страшней вайны з чалавекам здарыцца не можа.

Апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана 32 гады таму, 15 лютага. Мы папрасілі тых, хто сёння, як і раней, прыйшоў на Востраў слёз, падзяліцца сваімі ўспамінамі пра гады, праведзеныя на Афганскай зямлі. Іх памяць - на відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мінск, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Беларусь, Афганістан

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы